Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала падтрымку Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным вязням.

«Найперш, хачу выказаць падтрымку Алесю Бяляцкаму і ўсім іншым палітычным вязням у Беларусі і іх сем’ям.

Таксама, хачу выказаць спачуванне беларускаму народу, якога нялюдскі рэжым штораз болей аддаляе ад астатняга свету.
І, на жаль, збліжае да новай залежнасці ад суседняй імперыі на усходзе. Шкоду, якая цяпер робіцца рэпутацыі Беларусі, нельга выбачыць.
Пройдзе шмат гадоў, пакуль свет забудзецца пра цынізм і нешляхотнасць гэтага рэжыму, які сам сябе называе беларускім, не маючы пры гэтым нічога супольнага з беларускім народам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?