Аляксандар Брэчак, аўтар блогу на сайце telegraf.by, у чарговым артыкуле «Православный щит» піша пра зьяўленьне ў менскіх праваслаўных храмах абразоў з выявай расейскага цара Мікалая ІІ.

Аўтар лічыць, што такім чынам Расейская праваслаўная царква імкнецца навязаць беларускаму народу велікарускую праванацыяналістычную ідэалёгію. Спосабам пазьбегнуць гэтай пагрозы А. Брэчак бачыць стварэньне аўтакефаліі: «То можа час ужо праваслаўным беларусам перастаць разглядаць у сваіх храмах малюнкі з жыцьця расейскіх цароў, а задумацца ад стварэньні ўласнай, сапраўды незалежнай Беларускай Праваслаўнай царквы, вольнай ад Маскоўскага Патрыярхату? Варыянт Беларускай уніяцкай царквы таксама мае права на існаваньне. У сувэрэннай дзяржаве іначай і быць ня можа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?