Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць тэхнічны спірт, павінны атрымаць адпаведныя нарады (дазволы). Як паведаміла прэс-служба МПЗ, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1557 ад 18 лістапада.

Мэта прыняцця дакумента — урэгуляванне пытанняў выдачы нарадаў на водпуск этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай ці нехарчовай сыравіны, на 2012 год.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці такія віды спірту, а таксама тым, хто плануе ажыццяўляць такую дзейнасць у 2012 годзе, неабходна да 1 снежня звярнуцца ў канцэрн «Белбіяфарм».

У адпаведнасці з указам прэзідэнта названы канцэрн да 1 снежня ліквідуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?