«Пройдзены шлях пераканаўча даказвае, што беларускі парламент годна выконвае ўскладзеную на яго місію», — заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, выступаючы 28 лістапада ў парламенце з нагоды 15-годдзя стварэння ніжняй палаты.

Андрэйчанка асабліва адзначыў,

што каля вытокаў сучаснага беларускага парламентарызму стаяў Аляксандр Лукашэнка, які «аб’яднаў і накіраваў намаганні ўсіх галін улады на рэалізацыю волі народа, увасобленай у рашэннях усебеларускіх народных сходаў».

Спікер палаты прадстаўнікоў сказаў, што на працягу 15-гадовага перыяду «дэпутаты былі ў гушчы падзей, удзельнічалі ў вырашэнні праблем, якія стаяць перад краінай». «Вядома, нашу працу нельга вымераць арыфметычна, але лічбы гавораць самі за сябе. За 15 гадоў прынята больш за паўтары тысячы законаў. Праведзена практычна поўная кадыфікацыя нацыянальнага заканадаўства: прынята 26 кодэксаў. Сфарміраваная заканадаўчая база ахоплівае ўсе бакі жыцця беларускага грамадства і дзяржавы», — сказаў ён.

Андрэйчанка таксама заявіў, што, «прасоўваючы інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне, фарміруючы пазітыўны імідж краіны ў вачах замежных палітыкаў і міжнароднай грамадскасці, парламентарыі ўносяць сваю лепту ў стварэнне спрыяльных знешніх умоў для стабільнага развіцця беларускай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?