У Гродне міліцыя затрымала «валютчыка» з фальшывымі далярамі.

Раней судзімы 39-гадовы гродзенец сумясціў курс лячэння ў бальніцы з спробай павысіць свой дабрабыт.

У перапынках паміж працэдурамі пацыент пераапранаўся, апранаў фальшывыя пярсцёнкі і ланцужкі, браў барсетку, што, на яго думку, рабіла яго падобнага на тыповага валютчыка.

У такім вобразе каля абменных пунктаў ён угаворваў людзей (у асноўным студэнтаў або пенсіянераў) абмяняць валюту па больш выгадным курсе. Ён браў даляры і нібыта хаваючыся ад міліцыі адыходзіў па грошы з зацішнае месца. Неўзабаве вяртаўся і аддаваў замежныя банкноты, тлумачачы, што міліцыя ўсё-такі не дала магчымасці пракруціць здзелку. Грамадзяне выяўлялі падвох пры спробе здаць фальшывыя банкноты ў абменнік.

За некалькі дзён міліцыі стала вядома аб чатырох пацярпелых ад ашуканца.
Супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела крымінальнага вышуку вылічылі «валютчыка». Пры аглядзе яго кішэняў выяўлена звыш дзясятка сувенірных купюр найбольш хадавога наміналу ў $ 50, $ 100 і 50 еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?