Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па стане на 22 лістапада з пачатку месяца да сярэдніх цэнаў кастрычніка 2011 г. вырас на 7,8%, з 15 па 22 лістапада — на 1,4%. Такім чынам, інфляцыя з пачатку года склала 103,4%.

Рост спажывецкіх цэн склаў у кастрычніку 8,2%, за 10 месяцаў — 88,7%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку лістапада адзначаны на алкагольныя напоі (21,2%), кансервы мясныя (14,1%), кансервы рыбныя (9,7%), муку пшанічную (8,7%), малако і малочныя прадукты, алей, кансервы з садавіны і агародніны, аўсяныя шматкі «Геркулес», кандытарскія вырабы, селядзец салёны, каўбасу паўвэнджаную (7–8%), яйкі курыныя, маргарын, садавіну, хлеб і хлебабулачныя вырабы, каўбасу вараную, безалкагольныя напоі (5–6%), трыкатажныя вырабы (6,2%), панчошна-шкарпэткавыя вырабы (5,9%), тканіны, мэблю, посуд, бензін (3–4%), праезд у аўтамабільным транспарце прыгарадных зносін (63,6%), чыгуначным транспарце міжнародных кірункаў (50,6%), гарадскім транспарце (35,4%), аплату жыллёва-камунальных паслуг (13,7%), паслугі вышэйшай адукацыі (13,1%), медыцынскія паслугі (10,1%), бытавыя паслугі (9,4%), паслугі сувязі (7,3%).

Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэнаў на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?