Каля беларускай амбасады ў Стакгольме 25 лістапада прайшоў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. Шведзкая праваабарончая арганізацыя Ostgruppen ладзіла акцыю супольна з арганізацыямі Civil Rights Defenders, «Міжнародная амністыя», Svenska Freds і SILC. Удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі. У сваім выступе старшыня Ostgruppen Марцін Угла, між іншым, сказаў: «Мы ведаем, што Алесь Бяляцкі не злачынца, а наадварот, мужны змагар за правы чалавека. Мы ведаем, што суд над Бяляцкім быў сапраўдным фарсам. І мы ведаем, каго насамрэч трэ было б пасадзіць на лаву падсудных».

Супрацоўнікі амбасады прыкмецілі акцыю і выклікалі паліцыю, каб яе разагнаць. Аднак, калі паліцыянты прыехалі, яны канстатавалі, што пікет мірны і не пабачылі патрэбы яго спыніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?