На дыску з электроннай прэзентацыяй раёну сабраныя рэкламныя і рэпрэзентацыйныя матэрыялы аб Валожыншчыне культурнага, краязнаўчага, вытворча‑гаспадарчага і ідэалагічнага характару.

Ініцыятарам стварэння гэтага рэкламнага СD‑роліка стаў ідэалагічны аддзел райвыканкаму. Па словах загадчыка аддзела Алега Бобрыка, мэта выпуску кампакта — дапамога ў фарміраванні пазітыўнага іміджу Валожына і раёна.

Праўда, ён не ўражвае сваёй дасканаласцю. На дыску сабраныя толькі аўдыёматэрыялы і словы імідж‑мэйкераў Валожыншчыны не пацвярджаюцца відэашэрагам. Акрамя таго, мала хто зможа азнаёміцца з пазітыўным іміджам Валожыншчыны.

Кампактаў выпушчана ўсяго сто асобнікаў і раздаваць іх у якасці падарункаў будуць толькі ганаровым гасцям раёна. Матэрыялы для дыска падбіралі супрацоўнікі двух аддзелаў райвыканкаму — ідэалагічнага і культуры.

Апрацоўвалі і выраблялі яго ў Мінску. У колькі абышлося фарміраванне пазітыўнага іміджу раённаму бюджэту, Алег Бобрык адказаць адмовіўся.

Фота К. Шастоўскі, radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?