Гурт Pomidor/OFF пасля дзевяцігадовага маўчання выпускае новы альбом -- «Пафас/Папса/Прапаганда». Яго выдае кампанія «Вігма».
Як стала вядома БелаПАН, выдаўцы напярэдадні папрасілі на вычытку тэксты песень Аляксандра Памідорава.
«Можаце лічыць, што гэта такі своеасаблівы піяр, — патлумачыў «НН» Сяргей Рудовіч, прадстаўнік кампаніі «Вігма». — Мы не займаемся палітыкай, мы выдаём дыскі. Час ад часу проста правяраем матэрыял, які выпускаем».
У выніку нічога экстрэмісцкага ў тэкстах Памідорава не знайшлося. Альбом можна будзе набыць ужо ў пачатку снежня. У ім 13 новых песень і два
Прэзентацыя альбома «Пафас/Папса/Прапаганда» адбудзецца ў пятніцу, 2 снежня ў клубе «Графіці» (зав.Калініна, 16)у рамках праекта «Тузін. Unplugged», падчас якога вядомыя гурты выступаюць з акустычнымі канцэртамі.