Пасля таго, як песня «Не быць скотам!» перамагла на «Тузіне гітоў», Сяргей Міхалок вырашыў перапыніць маўчанне, якое ён узяў на параду юрыста ў час пракурорскай праверкі. У сваім звароце да прыхільнікаў праз «Тузін Гітоў» лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» піша:
«Палымяна вітаю ўсіх!
Можна канстатаваць, што «
Канцэрты ва Ўкраіне і Расеі прайшлі з аншлагам, што пацвярджаюць фотаздымкі гледачоў, а таксама перапужаных і ашалелых
Дэвіз «Не быць скотам» паспеў ужо стаць інтэрнацыянальным, бо падобныя праблемы ёсць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў планеты Зямля!
Прадбачу абвінавачванні ў пафаснасці ды буфанаднасці нашых дзеянняў ды ўчынкаў, таму хачу яшчэ раз усім нагадаць, што галоўнае ў сучасным мастацтве — умець выклікаць агонь на сябе ды наступны за ім рэзананс контратакі.
Жыве Беларусь!
Сяргей Міхалок».