Да 18 гадоў пазбаўлення волі з прымусовым лячэннем ад алкагалізму судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда прыгавораны 50-гадовы жыхар сталіцы.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, мужчына прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй бездапаможнай маці.

Злачынства было ўчынена ў ноч з 2 на 3 студзеня 2011 года ў кватэры дома на вуліцы Казінца. Беспрацоўны мінчанін, які ўжо каля года даглядаў хворую 81-гадовую маці,

падчас сваркі забіў жанчыну да смерці, нанёсшы ёй не менш чым паўсотні ўдараў у розныя часткі цела. Сварку сваякоў чулі суседзі.
Аднак ні ім, ні міліцыянеру, які прыйшоў на сямейны канфлікт ноччу 3 студзеня, сын загінулай дзверы не адчыніў.

Толькі раніцай 3 студзеня, калі мужчына зразумеў, што маці нежывая, ён выклікаў хуткую дапамогу. Потым высветлілася: суседзі рэгулярна бачылі састарэлую жанчыну з сінякамі. Праўда, іх паходжанне яна тлумачыла выпадковымі падзеннямі.

Вырак Мінскага гарадскога суда быў абвешчаны 26 верасня. Вярхоўны суд пакінуў яго без змяненняў. Прыгавор набыў моц 22 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?