Скандальныя падзеі ў Тэгеране: іранскія студэнты з арганізацый, аналагічных беларускаму БРСМ, захапілі амбасаду Вялікабрытаніі. Так яны пратэставалі супраць уведзеных Лонданам санкцый супраць Ірана за яго атамную праграму. У пасольстве адбыўся сапраўдны пагром, толькі што без крыві: захоплены або спалены дакументы, спалены сцягі, на пэўны час узяты ў закладнікі шэсць супрацоўнікаў, але пасля іх адпусцілі.
Гэта парушэнне нормаў міжнароднага права. У той жа час яно стала свайго роду традыцыяй Ірана: у ХІХ стагоддзі персы забілі 34-гадовага расійскага пасланніка (і пісьменніка) Грыбаедава, у 1979 годзе яны захапілі амерыканскае пасольства і ўзялі ў закладнікі яго персанал на 444 дні.
Захоп брытанскага пасольства іранскімі студэнтамі можа мець непрадказальныя наступствы для сусветнай палітыкі. Ізраіль можа скарыстаць момант для атакі на іранскія атамныя аб'екты.