У першым нумары «ARCHE» за 2007 год:

Віталь Сіліцкі. Частка формулы, якая мела вынікам Лукашэнку. Рэцэнзія на кнігу мэмуараў Пятра Краўчанкі.

Зьміцер Саўка. Вярблюд на трасянцы, або Ўлады ўзяліся рэгуляваць тое, чым яны й ня думаюць карыстацца. Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу» стане афіцыйным дакумэнтам

Ганс‑Георг Вік. Як выйсьці зь беларускага тупіка?

Пётра Рудкоўскі працягвае палеміку з Ігарам Бабковым.

Вакол аднаго Берасьця. Палеміка гісторыкаў Ірыны Лаўроўскай і Андрэя Катлярчука

Друкуецца таксама падборка тэкстаў перадавых дасьледчыкаў нацыяналізму. Лія Грынфэльд. «Нацыяналізм і сьвядомасьць». Міраслаў Грох. «Ад этнічнай групы да мадэрнай нацыі: чэскі прыклад». Энтані Сьміт. «Гісторыя і лёс нацый: адказы і ўдакладненьні».

У літаратурнай частцы нумару пераклады: Юры Андруховіч, Філіп Топал, Сэм Топэраф.

Пытайцеся ў незалежных распаўсюднікаў, а таксама падпісвайцеся. Падпісны індэкс у каталёгу «Белпошты» — 00345.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0