Пра зьніжэньне ўзроўню беспрацоўя ў зоне адзінай эўрапейскай валюты сьведчаць дадзеныя «Статыстычнага ўпраўленьня Эўразьвязу» («Эўрастату»), апублікаваныя 31 студзеня.

Паводле гэтых дадзеных, у сьнежні 2006 г. узровень беспрацоўя ў зоне эўра зьнізіўся да 7,5%. У лістападзе 2006 г. паказчык складаў 7,6%.

У цэлым ЭЗ (ЭЗ‑25) узровень беспрацоўя складаў у сьнежні 7,6% — бязь зьменаў у параўнаньні з дадзенымі лістапада.

У сьнежні 2006 г. самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя былі зафіксаваныя ў Даніі (3.2%), Нідэрляндах (3.6%), Эстоніі (4.3%), Ірляндыі (4.4%) і Аўстрыі (4.6%). Найменш працаўладкаванымі застаюцца грамадзяне Польшчы (узровень беспрацоўя — 12.8%), Славакіі (12.0%), Грэцыі (8.7% у трэцім квартале 2006 г.), Гішпаніі (8.5%) і Францыі (8.5%).

На працягу 2006 г. найбольшае падзеньне ўзроўню беспрацоўя было зафіксавана ў Польшчы (з 16,9% да 12,8%), Славакіі (з 15,5% да 12%) і Эстоніі (з 7% да 4,3%). Рост узроўню беспрацоўя назіраўся ў Злучаным Каралеўстве, Люксэмбургу і Даніі.

падрабязьней

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?