Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя па мэтодыцы Міжнароднага валютнага фонду, скараціліся за студзень 2007 г. на 53 млн даляраў, ці 3,8%, і на 1 студзеня склалі $1329,9 млн, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку.

У структуры міжнародных рэзэрваў найбольшую ўдзельную вагу займаюць актывы ў замежнай валюце – $1021,3 млн, ці 76,8%, і манэтарнае золата — $308.1 млн даляраў, ці 23,2%. За студзень актывы ў замежнай валюце скараціліся на 4,3%, манэтарнае золата — на 2%. Іншыя актывы складаюць $0,5 млн, ці 0,04%.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы ў нацыянальным вызначэньні скараціліся за студзень на $18,9 млн, ці 1,08%, да $1734.4 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?