Першыя пяць гадоў Беларусь павінна плаціць па крэдыце на будаўніцтва АЭС па стаўцы крыху большай за 5%,
паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 лістапада пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

«Стаўка па крэдыце ніжэйшая за грэцкія пазыковыя абавязацельствы, якія пагашаюцца па стаўцы за 7%. Для Беларусі стаўка складзе ў першыя пяць гадоў 5%, у наступным — стаўка LIBOR плюс з невялікім. Гэта добры льготны крэдыт», — заявіў Сурыкаў.

Закранаючы тэму аб’ёму расійскага дзяржкрэдыту, выдадзенага Беларусі на будаўніцтва АЭС (да 10 млрд. долараў), пасол адзначыў:

гэтая сума «не азначае, што Расія цалкам пакрые расходы па будаўніцтве АЭС, уключаючы інфраструктуру».

Паводле слоў Сурыкава, зараз праходзіць экспертызу балтыйская атамная станцыя, пасля чаго будзе вызначаны яе каштарысны кошт. Далей неабходна правесці другую дзяржэкспертызу балтыйскай АЭС, і разлікі будуць прывязаны да беларускіх умоў. Менавіта пасля гэтага, сказаў дыпламат, вызначыцца канчатковы кошт беларускай АЭС — гэта сума будзе ўдакладнена, узгоднена і паказана ў крэдытным пагадненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?