Прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву «ашаламіў», заявіла ад імя партыі «Зялёныя» дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек, каментуючы вынесены Вярхоўным судом Беларусі 30 лістапада смяротны вырак абвінавачваным у тэракце.

У заяве Бек адзначаецца, што «ёсць усе падставы сумнявацца ў вінаватасці асуджаных». «Невыносна думаць аб тым, што магчымая прычына, па якой гэтыя двое маладых людзей павінны расстацца з жыццём, — гэта непахіснасць улады дыктатара», — падкрэслівае Бек.

Дэпутат заклікала Беларусь, апошнюю краіну ў Еўропе, дзе захавалася практыка прымянення смяротнай кары, увесці на яе мараторый. Прыгаворы, на яе думку, толькі даказваюць, што гэтая форма пакарання «абсалютна антычалавечная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?