У паўночным індыйскім штаце Утар-Прадэш два фермеры выпусцілі дзясяткі змей, у тым ліку кобраў, у будынку падатковай інспекцыі, пратэстуючы супраць хабарніцтва.

Як паведаміў супрацоўнік інспекцыі,

фермеры прыйшлі ў офіс з трыма мяхамі, у якіх было каля 40 змей.
Супрацоўнікі інспекцыі і жыхары, якія ў той час апынуліся ў офісе, сталі ў паніцы разбягацца і залазіць на сталы.
«Змеі пачалі запаўзаць на сталы і крэслы. Быў жудасны хаос. Сотні людзей сабраліся каля офіса,
некаторыя з палкамі ў руках, і пачалі крычаць, што змеі павінны памерці», — сказаў супрацоўнік інспекцыі.

Паліцыі пазней удалося злавіць усіх змей. Паведамленняў аб пацярпелых не было.

Фермеры пайшлі на такую ​​меру, таму што доўгі час дамагаліся ад падаткавікоў дакументаў аб уласнасці на зямлю, аднак, чыноўнікі ўтрымлівалі дакументы і патрабавалі за іх хабар.

Прадстаўнік адміністрацыі штата назваў іх меры барацьбы з хабарніцтвам непрымальнымі. Абодвух фермераў шукае паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?