1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, Праграма развіцця ААН упершыню прастаўляе першыя кадры моладзевай
У серыяле — гісторыя жыцця і кахання мінскага студэнта Мікіты Міцкевіча.
Драмедзі — гэта жанр кіно, які спалучае ў сабе рысы драмы і камедыі.
Серыял здымаецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі на сродкі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй.
Стваральнікі называюць серыял "першым фільмам пра сучасных беларусаў, створаны выключна для беларускага рынку прынцыпова сіламі толькі беларусаў".
Гэта першы нацыянальны моладзевы кінапраект, кажуць яны.
Аўтарам сцэнарыя і крэатыўным прадзюсарам выступіў драматург Андрэй Курэйчык, аўтар папулярных у расійскім кінапракаце фільмаў
У роліку можна ўбачыць двух галоўных герояў фільма: Леаніда Пашкоўскага, выканаўцу ролі Мікіты, і Вераніку Барцэвіч, выканаўцу ролі Юлі.У серыяле таксама зняліся маладыя людзі, якія прайшлі народны кастынг (а ў ім узялі ўдзел тысячы юных прэтэндэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі).
Сярод тых, хто прайшоў жорсткі адбор — рэпер Вінцэнт.
У фільме таксама здымаюцца ўжо прызнаныя акцёры і дзеячы мастацтва, як Вольга Няфёдава і Юрый Жыгамонт.
А таксама зоркі спорту: Аляксандра Герасіменя і Сяргей Штанюк. Зоркі беларускай музыкі: Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка,. Пісьменнікі Андрэй Хадановіч, Тамара Лісіцкая, Алесь Пашкевіч, скульптар Алесь Шатэрнік.
Стваральнікі фільма ставяць перад сабой задачу «сумленна паказаць зрэз беларускай моладзі, адлюстраваць рэаліі айчынных культурных працэсаў».
Аўтары так падаюць сюжэт «Вышэй за неба»:
«Галоўны герой — лідар моднага гурта Мікіта Міцкевіч. Мікіта харызматычны, разумны, жыве паводле сваіх прынцыпаў і не гатовы імі ахвяраваць дзеля грошай. Ён смелы і стылёвы — сапраўдная ікона для дзяўчатак і ўзор для хлопцаў.
Мікіта атрымлівае задавальненне ад свайго жыцця і ведае, што гэты свет выдатны. Мікіта змагаецца за лідарства з вакалістам яго гурта Стасікам, які ўявіў сябе „зоркай“. Гурт болей на баку Мікіты. Але тут адбываецца падзея, якая пераварочвае ўсё ягонае жыццё».
Героі серыяла будуць размаўляць і
Прэм’ера серыяла мае адбыцца 14 лютага 2012.





