Паводле дакладу ААН, Лёндан зьяўляецца найбольш небясьпечным эўрапейскім горадам. А Вялікая Брытанія – краінай з найвышэйшым каэфіцыентам росту злачыннасьці (5 адсоткаў), а таксама з высокай рызыкай крадзяжу машынаў (таксама 5 адсоткаў).

Даклад быў апублікаваны на наступны дзень пасьля таго, як у Пэкхэм у паўднёвым Лёндане (найбольш небясьпечнай частцы гораду) узломшчыкі застрэлілі ўначы 15‑гадовага хлопца. У выходныя на катку ў Стрытхэм (паўднёвы Лёндан) невядомы застрэліў іншага 16‑гадовага чорнага хлопца. Усяго на працягу колькіх дзён у цэлай агламэрацыі загінула 4 чалавекі. 21‑гадовы мужчына быў забіты ў суботу, а ў нядзелю была застрэленая апошняя ахвяра – 40‑гадовы ангелец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?