У першым сутыкавым матчы за права гуляць у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі сталічны «Партызан» перамог «Віцебск» з лікам 2:0 (Шапятоўскі, 73, Макась, 89).

Матч прайшоў 1 снежня на стадыёне «Трактар» у Мінску.

«Партызан» фінішаваў на 2-м месцы ў турніры першай лігі, «Віцебск» — на перадапошнім у вышэйшай.

Матч у адказ пройдзе 4 снежня ў Віцебску.

* * *

Пэўную пуцёўку ў вышэйшую лігу заваявала мазырская «Славія», якая вяртаецца туды пасля шасцігадовага перапынку. Пакінуў вышэйшую лігу магілёўскі «Дняпро».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?