Міжнародны валютны фонд не плануе да канца гэтага года перамоў пра выдачу Беларусі новай пазыкі, паколькі беларускія ўлады не прадэманстравалі цвёрдасць сваіх намераў у правядзенні рэформаў, сказала старшыня прадстаўніцтва фонду ў Мінску Наталля Калядзіна.

Мінск раней заяўляў, што чакае пачатку перамоваў з МВФ пра новую праграму крэдытавання ў першай палове снежня.

«Мы не плануем перамоў па новай праграме МВФ сёлета.

Хоць улады распачалі некаторыя меры эканамічнай палітыкі, якія могуць садзейнічаць дасягненню макраэканамічнай стабільнасці, мы не бачым дастатковых сведчанняў цвёрдасці намераў улад, у тым ліку, і на самым высокім узроўні, па забеспячэнні стабільнасці і правядзенні рэформаў», —
сказала Калядзіна.

«Супрацоўнікі МВФ працягнуць працу з уладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі з мэтай аднаўлення стабільнасці, устойлівага эканамічнага росту і росквіту», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?