Аператар velcom растлумачыў прычыну перабояў з сувяззю, якія адзначаліся 30 лістапада ў некаторых населеных пунктах Беларусі.

Як паведамілі ў ЗП «Велком», перабоі тлумачацца тэхнічным збоем у працы транспартнага абсталявання.

Так, з 10.43 для жыхароў Віцебска і Полацка часова былі недаступныя паслугі галасавой сувязі velcom у 2G-сетцы. Паслугі сувязі стандарту UMTS былі часова недаступныя на некаторых базавых станцыях 3G/3G+, размешчаных у Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, Пінску, Баранавічах, Гомелі, Бабруйску і Магілёве. Пры гэтым, адзначылі ў кампаніі, яны не насілі маштабнага характару.

Спецыялістам velcom удалося вырашыць праблемы на працягу некалькіх гадзін: у 11.27 праца 3G-сеткі ў названых гарадах была поўнасцю адноўленая, а сетка 2G запрацавала ў стандартным рэжыме ў 13.55.

Цяпер спецыялісты кампаніі праводзяць тэставанне, маніторынг і аналіз сітуацыі. ЗП «Велком» прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Колькасць абанентаў velcom у Беларусі складае 4 мільёны 532 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?