Галкіпер барысаўскага БАТЭ і алімпійскай зборнай Беларусі 22-гадовы Аляксандр Гутар стаў пераможцам штогадавога апытання, праведзенага газетай «Прессбол».

 pressball.by

pressball.by

У апытанні прынялі ўдзел 369 рэспандэнтаў падзеленых на пяць груп. У першай — трэнеры, у другой — спецыялісты, у трэцяй — капітаны, у чацвёртай — арбітры, у пятай — журналісты. Удзельнікам было прапанавана назваць тройку лепшых.

Галкіпер барысаўскага БАТЭ Аляксандр Гутар не атрымаў безумоўнай перавагі, але ўсё ж перамог з добрым адрывам. Ён набраў 414 балаў (88 першых месцаў, 51 другое і 48 трэціх).

Паўабаронца расійскага «Краснадара» і зборнай Беларусі Аляксандр Кульчый зарабіў 313 ачкоў (72, 37, 23) і другое месца. Паўабаронца мінскага «Дынама» Станіслаў Драгун атрымаў 270 балаў (39, 57, 39) і стаў трэцім.

Вызначэнне найлепшага футбаліста Беларусі праходзіць з 1983 г.

У мінулыя гады найлепшымі футбалістамі краіны прызнаваліся:

Сяргей Гоцманаў (1983, 1985, 1987, 1989), Сяргей Алейнікаў (1984, 1986, 1988), Андрэй Зыгмантовіч (1992, 1994), Аляксандр Хацкевіч (1998, 2000), Аляксандр Глеб (2002, 2003, 2005–2008), Аляксандр Мятліцкі (1990), Юрый Курбыка (1991), Сяргей Герасімец (1993), Валянцін Бялькевіч (1995), Уладзімір Макоўскі (1996), Андрэй Лаўрык (1997), Сяргей Гурэнка (1999), Генадзь Туміловіч (2001), Максім Рамашчанка (2004), Аляксандр Кульчый (2009) і Юрый Жаўноў (2010).

У сённяшнім «Прессболе» друкуецца вялікае інтэрв’ю з Аляксандрам Гутарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?