У Кобрыне (Берасьцейская вобласьць) завершылася закладка фундамэнту пад будаўніцтва праваслаўнага Храма-помніка (агульная плошча – 1 200 квадратных мэтраў) у гонар расейскага палкаводца, генэралісімуса Аляксандра Суворава.

Ініцыятары акцыі па ўзьвядзеньні храму – мясцовы сьвятар Мікалай Лукашык і старшыня апякунчага савета па будаўніцтве храма Мікалай Кожух. Збор грошай ажыцьцяўляецца за кошт як бюджэтных, так і "пазабюджэтных сродкаў", а таксама ахвяраваньняў ад прадпрымальнікаў і насельніцтва, прыбытку ад лятарэі "Пабудуем наш храм разам". За кошт гэтых адлічэньняў удалося ня толькі закласьці фундамэнт, але і пабудаваць частку сьценаў.

У інтэрвію газэце "Союз" Мікалай Лукашык падкрэсьліў: "Пасьля уводу ў эксплуатацыю храма-помніка аўтаматычна адчыняецца магчымасьць стварэньня Сувораўскага ваенна-гістарычнага комплексу, аналягаў якому няма нават у Расеі".

Зазначаецца, што на ўнутраных сьценах храма-помніка абавязкова будуць высечаныя імёны жыхароў Кобрына, якія "загінулі пад час абароны Айчыны за тры апошнія стагодзьдзі, а таксама ўшанаваныя імёны добраахвотных ахвярадаўцаў, што аказалі дапамогу пры будаўніцтве храму".

Патрыях Маскоўскі і ўсёй Расеі Аляксей ІІ ужо даў блаславеньне фонду "За сохранение духовного наследия" на аказаньне матэрыяльнай дапамогі ў будаўніцтве Сувораўскага храма-помніка.

Падрабязьней чытайце па гэтай спасылцы.

Фотаздымак помніка А. Сувораву ў Кобрыне з сайту globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?