Хто перайменаваў станцыю «Кастрычніцкая» ў «Метро імя Канавалава і Кавалёва»? — відэа 49
Рэакцыя праваахоўных органаў пакуль невядома.
Арт-група «Ліпавы цвет» правяла акцыю на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая». Увечары 2 снежня «артыст» з групы павесіў каля ўваходу на станцыю вялікі плакат з тэкстам «Метро імя Канавалава і Кавалёва».
Раней пра такую арт-групу не было вядома. «Наша Ніва» пастараецца даведацца, што гэта за яна.
З улікам прысуду, вынесенага Канавалаву й Кавалёву, перформанс успрымаецца не толькі правакатыўны, але і цынічны. Рэакцыя праваахоўных органаў на яго пакуль невядома. Але
няма сумневаў, што лукашэнкаўскія СМІ выкарыстаюць гэты перформенс у сваёй прапагандзе.