«Газпрам» пачаў падрыхтоўку да сінхранізацыі працы «Белтрансгаза» з адзінай сістэмай газазабеспячэння Расійскай Федэрацыі, паведаміў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер 3 снежня на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Уладзімірам Пуціным.

«Газпрам» аплаціў другія 50% ААТ «Белтрансгаз», і мы заплацілі 2,5 мільярда долараў за гэты пакет нашым беларускім сябрам.

На сённяшні дзень права ўласнасці на гэтыя другія 50% цалкам аформлены і «Газпрам» стаў уладальнікам 100% акцый «Белтрансгаза», — цытуе Мілера РІА Новості.

«Цяпер мы працуем над падрыхтоўкай да сінхранізацыі працы «Белтрансгаза» з адзінай сістэмай газазабеспячэння Расійскай Федэрацыі па нормах і стандартах эксплуатацыі тэхнічнага абслугоўвання, якія прынятыя ў «Газпраме». Без сумнення, гэта павялічыць стабільнасць і надзейнасць паставак газу як для беларускіх спажыўцоў, так і ў краіны Еўропы», — паведаміў кіраўнік «Газпрома».

Пуцін у сваю чаргу закрануў пытанне ўзроўню зарплат у «Белтрансгазе». «Мабыць, вам трэба будзе падумаць над павышэннем узроўню заработнай платы, маючы на ўвазе, што цяпер гэта цалкам ваша прадпрыемства. А ў адпаведнасці з пэўнай катэгарыйнасцю «Газпрама» прадпрыемствы такога роду павінны мець адпаведны ўзровень заработнай платы. Выглядае па ўсім, разы ў два вам трэ будзе павялічыць узровень заработнай платы ў «Белтрансгазе», — адзначыў ён.
Дагавор аб продажы 50% акцый «Белтрансгаза» «Газпраму» быў падпісаны ў Маскве 25 лістапада. Такім чынам, расійскі газавы холдынг кансалідаваў 100% акцый беларускага прадпрыемства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?