Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» можа быць пераўтворана ў партыю ўжо ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь» намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Віктар Гумінскі.

«У гэтым годзе ўжо мала часу застаецца, але, думаю, у наступным павінна атрымацца», — сказаў Віктар Гумінскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што парадак уступлення ў партыю будзе насіць выключна добраахвотны характар.

Гаворачы аб тым, якой будзе новая партыя, Віктар Гумінскі адзначыў:

«Мы не хочам быць такой партыяй, якія ёсць сёння ў рэспубліцы, якіх народ зусім не ведае, ці не прымае, ніякага даверу да іх няма і ніякага іміджу ў гэтых партый таксама няма.
У той жа час мы лічым, што трэба ўмацаваць свае шэрагі, заваяваць больш аўтарытэту ў грамадстве». Па словах намесніка старшыні РГА, сёння многія ведаюць, што такое «Белая Русь», на прыкладзе вялікіх і малых спраў аб’яднання. «Прычым мы робім гэта не за грошы падаткаплацельшчыкаў, не за гранты з-за мяжы, а за свае крэўныя ўзносы, якія здаем.
Ніякіх грантаў, у тым ліку і ад дзяржавы, мы не атрымліваем і не просім, праблемы для дзяржавы зусім не робім , але не хаваем таго, што наша пазіцыя — падтрымка ўлады»,
— сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?