З 8.00 па мясцовым часе па ўсёй краіне пачалі працу больш за 96 тысяч выбарчых участкаў, дзе свой выбар павінны зрабіць каля 108 мільёнаў грамадзян.

У шэрагу рэгіёнаў Далёкага Усходу галасаванне ўжо завяршылася, там пачаўся падлік галасоў.

Яўка выбаршчыкаў, па словах афіцыйных асоб, да 18.00 па мясцовым часе (10.00 мск) перавысіла 73%, што ў цэлым адпавядае ўзроўню актыўнасці жыхароў акругі на выбарах дэпутатаў Дзярждумы ў 2007 годзе.

Упершыню ў гісторыі сучаснай Расіі да выбараў дэпутатаў Дзярждумы дапушчаны ўсе зарэгістраваныя палітычныя партыі: парламенцкія «Адзіная Расія», КПРФ, ЛДПР і «Справядлівая Расія», а таксама не прадстаўленыя ў ніжняй палаце «Яблык», «Правая справа» і «Патрыёты Расіі».

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, гэтыя выбары разглядаюцца як свайго роду «рэферэндум аб даверы» прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну, які зноў будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў сакавіку 2012 года.

З пачаткам галасавання незалежныя назіральнікі заявілі аб фактах парушэнняў і палітычнага ўмяшання з боку ўладаў. Некалькі радыёстанцый і апазіцыйных груп паведамляюць аб тым, што іх сайты не працуюць з-за хакерскіх нападаў.

Асацыяцыя «Голас» — адзіная незалежная арганізацыя, якая назірае за выбарамі ў Расіі, — паведаміла аб магутнай хакерскай атацы на свой сайт.

Ранней прадстаўнікі «Голаса» заявілі, што ім было адмоўлена ў допуску на шэраг выбарчых участкаў у Томскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?