ФК «Партызан» вяртаецца ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі пасля гадавога перапынку.

Па суме стыкавых матчаў мінскі клуб, што заняў 2-е месца ў чэмпіянаце першай лігі, выйграў у «Віцебска», што фінішаваў 11-м у вышэйшай.

Сёння ў Віцебску гаспадары выйгралі 2:1, але тры дні таму «Партызан» у Мінску перамог 2:0 і вяртаецца ў вышэйшую лігу, адкуль ён выбыў год таму.

***

ФК «Партызан» быў заснаваны ў 2002 г. і выніку аб’яднання ФК «Трактар» і «Працоўных рэзерваў» і да 2009 г. зваўся МТЗ-РІПА. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі і двойчы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2005, 2009).

ФК «Віцебск» быў заснаваны ў 1960 г. Меў назвы «Чырвонае знамя», «Дзвіна», КІМ, у 1996—2007 гг. — «Лакаматыў» — адсюль і мянушка фанатаў — «паравозы». Найлепшыя дасягненні: 2-е месца ў сезоне 1992 г. (першы незалежны чэмпіянат краіны) і ў сезоне 1994’95. У 2003 г. і 2005 г. выступаў у першай лізе. Гадунцамі віцебскага клуба былі зоркі беларускага футбола Віталь Радзівонаў і Сяргей Карніленка.

***

Такім чынам у сезоне 2012 г. прадстаўніцтва мінскіх сталічных клубаў у вышэйшай лізе будзе складаць 25%: «Дынама», «Мінск», «Партызан», а сталічнай вобласці — 50% + БАТЭ Барысаў, «Шахцёр» Салігорск, «Тарпеда» Жодзіна. Два прадстаўнікі будзе мець Гомельшчына: «Гомель» і «Славія» і па адным астатнія вобласці: «Дынама» Брэст, «Нёман» Гродна», «Нафтан» Наваполацк і «Белшына» Бабруйск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?