У нямецкім Фрайзінгу сёння, 4 снежня, прайшло лёсаванне адборачных турніраў да чэмпіянату Еўропы 2013 года сярод мужчынскіх і жаночых зборных, паведамляе basketnews.lt

Жаночая зборная Беларусі, што сеялася з 1-га кошыка, згуляе ў адной групе са зборнымі

Ізраіля, Украіны, Партугаліі і Венгрыі
(усяго сфармавана 5 групаў).

Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын пройдзе з 15 па 30 чэрвеня 2013 года ў Францыі. Ад адбору вызваленыя зборныя Расіі, Турцыі, Францыі, Харватыі, Вялікабрытаніі і Чэхіі.

Матчы кваліфікацыі пройдуць з 13 чэрвеня па 14 ліпеня 2012 г.
З групы на чэмпіянат выходзць па дзве каманды.
Прайшло лёсаванне і мужчынскай кваліфікацыі да Еўра-2013, фінальны турнір пройдзе ў верасні 2013 г. у Славеніі.
Без адбору туды па выніках Еўра-2011 кваліфікаваліся зборныя Іспаніі, Францыі, Расіі, Македоніі, Літвы, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Славеніі. 31 каманда разбітыя на шэсць групаў.
Зборная Беларусі знаходзілася ў нізкім 5-м кошыку і трапіла ў адну адборачную групу з Турцыяй, Італіяй, Партугаліяй і Чэхіяй.

На Еўра-2013 выходзяць па дзве каманды з групы, а таксама квартэт найлепшых камандаў, што фінішавалі трэцімі. Супернікі ў беларускіх баскетбалістаў — мякка кажучы вельмі сур’ёзныя. Адборачны турнір пройдзе з 15 жніўня па 11 верасня 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?