Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца толькі на літасць.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца толькі на літасць.

Прэс-канферэнцыя прайшла 4 снежня ў Беларускім доме. Яна была прысвечаная нядаўна абвешчанаму прысуду Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава да смяротнага пакарання за тэракты ў Беларусі.

Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі Любоў і Таццяна Кавалёвы — маці і сястра Уладзіслава Кавалёва. Прысутнічалі таксама праваабаронца Людміла Гразнова і прадстаўнік Белсата Аляксей Дзікавіцкі.

Нягледзячы на выходны дзень, прэс-канферэнцыя выклікала вялікую цікавасць сярод польскіх журналістаў. Сваякі Кавалёва чарговы раз заявілі, што не вераць у вінаватасць ні Уладзіслава, ні Дзмітрыя Канавалава. Яны заклікалі падпісацца ў інтэрнэце пад петыцыяй у абарону асуджаных.

На пытанне журналістаў чаму ў кампаніі супраць смяротнага прысуду да гэтага часу не бяруць удзел сваякі Канавалава, Любоў Кавалёва адказала, што хутчэй за ўсё на іх аказваўся псіхалагічны ціск з боку праваахоўных органаў. Акрамя таго за гэты час маці Канавалава перанесла сардэчны прыступ.

Паколькі абскарджанню прысуд не падлягае, у Кавалёвых засталася толькі адна надзея — на памілаванне Лукашэнкі.

У Мінску ж Кавалёвы спыніліся ў сям’і пацярпелых падчас тэракту, дадае Польскае радыё для замежжа. Пацярпелыя самі прапанавалі ёй спыніцца ў іх кватэры. Гэта зусім не звычайны жэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?