Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу па ўсходзе да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С, максімальная днём 0 — плюс 5°С.

У Мінску 6 снежня таксама воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 1°С, максімальная днём плюс 1–3°С.

7 снежня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 2°С, максімальная днём мінус 1 — плюс 4°С.

8 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём мінус 3 — плюс 3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?