Аляксандр Лукашэнка 1 снежня зацвердзіў пералік юрыдычных асоб — пераможцаў конкурсу на вызначэнне юрасоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2012 годзе. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

У спісе 29 прадпрыемстваў, як дзяржаўных, гэтак і прыватных. Нагадаем, у спісе спецімпарцёраў на другое паўгоддзе 2011 года было 25 юрыдычных асоб.

У новым спісе
— РУП «Віцебскі ЛГЗ», РВУП «Брэсцкі ЛГЗ «Белалка», РУП «Мінск Крышталь», ДП «Беларусьгандаль», ААТ «Белбакалея», ААТ «Тытуньвінгандаль» (Гомель), ТАА «Еўрагандаль», ЗП «Гарсія», СТАА «Белвінгруп», УП «Дыяканія», СТАА «АкваТрайпл», СТАА «Завод вінаградных він «Дыяніс», ААТ «Мінскі завод пеністых він», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він» і іншыя.

Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць па конкурсе. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, гэтак і недзяржаўныя прадпрыемствы.

Згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?