«Мы заклікаем карыстальнікаў інтэрнэту ўсяго адзін дзень на тыдзень (а менавіта аўторак) прысвячаць таму, каб падтрымліваць любую камунікацыю ў сеціве толькі на беларускай мове», — пішуць стваральнікі суполкі «Дзень мовы» «Вконтакте».
Іван Катлянік.
Чаму Днём мовы быў абраны аўторак? Магчыма, таму, што ў яго назве ёсць адметная беларуская літара «ў».
Арганізатары кажуць, што не ставяць за мэту «сабраць мільёны», але іх задача — каб як мага болей людзей сталі выкарыстоўваць мову ў зносінах між сабой. «Нам важна, каб асновай гэтаму стала асабістае рашэнне кожнага», — піша выпускнік БДУІР Іван Катлянік, адзін з стваральнікаў суполкі. Таксама суполка заклікае актыўней ужываць мову ў «паведамленнях, каментарах ды публікацыях», пісаць свае імёны ў сеціве
«Не ўсе людзі актыўна пішуць «Вконтакте», таму ў дзень беларускай мовы яны могуць перацягнуць на сваю старонку беларускамоўную песню ці відэа, і гэта таксама добра», — кажа Іван.
Іван распавёў НН, што ідэя Беларускіх аўторкаў з’явілася, калі зразумеў, што цалкам перавесці карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Вконтакте на беларускую мову пакуль не ўдаецца: «Маім сябрам і іншым карыстальнікам цяжка было ўвесь час размаўляць у сеціве
Паводле словаў Івана,
за тыдзень да суполкі далучылася каля 400 чалавек: «У групе зараз больш за 1300 чалавек, большасць — гэта «боты», аднак недзе 400 рэальных карыстальнікаў у групы ёсць. Сёння аўторак — учора я павесіў абвестку, што заўтра — дзень мовы. Адгукнулася 20 чалавек, якія «ўпадабалі гэта». Мяркую, што чалавек 50 сёння ўдзельнічаюць у акцыі».
Стваральнікі суполкі раяць
не камплексаваць з нагоды кепскага ведання мовы — пісаць, як умееш: «Важны сам факт увагі да роднай мовы».
Іван падкрэслівае, што акцыя «не мае ніякай палітычнай афарбоўкі». «
Я вельмі спадзяюся, што нам могуць дапамагчы і афіцыйныя СМІ, — кажа ён. — Чаму б не? І людзі не будуць баяцца ўступаць у нашую групу.
Калі да канца гэтага месяца ў нас будзе 200 рэальных удзельнкаў, якія ў аўторак будуць пісаць і размаўляць».па-беларуску , гэта будзе вельмі добра
Іван прадумляе спосабы «раскруткі» ініцыятывы: «Калі я ўбачу пазітыўную дынаміку, то буду купляць банерную рэкламу. Будзем супрацоўнічаць актыўней з беларускамоўнымі суполкамі — зараз працуем з дзвюма».
Стваральнікі не маюць нічога супраць таго, каб сябры суполкі ў аўторкі гаварылі