Супрацоўнікі японскай атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» выявілі ўцечку радыеактыўнай вады. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе аператара станцыі кампаніі Tokyo Electric Power Co. (TEPCO), апублікаваным сёння.

Уцечка вады была зафіксавана яшчэ напярэдадні раніцай у будынку, дзе размешчаны ўстройствы для ачысткі ад радыяцыі.

Прычынай стала трэшчына ў бетоннай сцяне вакол прылады для ачысткі ад радыяцыі. Цераз яе радыеактыўная вада выцякла ў сцёкавую канаву. Паводле ацэнак экспертаў TEPCO, цераз трэшчыну выцекла каля 300 л вады.

Цяпер уцечка ліквідавана. Спецыялісты правяраюць, ці не трапіла радыеактыўная вада праз канаву ў акіян.

Апошні раз праблемы з радыяцыяй узніклі на «Фукусіме-1» у пачатку лістапада 2011 года. Тады на АЭС была зафіксавана павышаная колькасць радыеактыўнага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?