упэўнены намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур

Усе прагнозныя паказчыкі росту заробкаў, пэнсіяў, дапамогаў і стыпэндыяў ня будуць карэктавацца. Пра гэта на прэс‑канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Прырост рэальных заробкаў ў 2007 г. прадугледжаны на ўзроўні 8‑9%. Напрыканцы бягучага году заробная плата ў Беларусі павінна скласьці $340 у эквіваленце, бюджэтнікі маюць атрымаць у сьнежні $300.

Паводле статыстычных дадзеных, рэальны заробак за мінулы год вырас на 17,6%, перавысіўшы прагнозныя паказчыкі на 9%.

Па словах А. Тура, па узроўні сяреднямесячнага заробку сярод краінаў СНД Беларусь займае трэцяе месца пасьля Казахстану, дзе гэты паказчык складае $331,9. На першым месцы Расея – $426.

Намесьнік міністра адзначыў, што ў сярэднім энэргавыдаткі ў пераліку на аднаго чалавека ў Беларусі значна вышэйшыя за эўрапэйскія паказчыкі. Так, на аднаго жыхара Беларусі выдаткоўваецца 2,1 тыс.куб.м газу ў год, у Бэльгіі ды Аўстрыі — 700‑800 куб.м, а ў Фінляндыі гэты паказчык складае каля 1 тыс.куб.м. У сувязі з гэтым А. Тур яшчэ раз падкрэсьліў неабходнасьць эканоміі энэргарэсурсаў. Найбліжэйшым часам будзе надавацца пільная ўвага мясцовым паліўным рэсурсам. У мінулым годзе аб’ём выкарыстаньня мясцовага паліва склаў 18% ад агульнага паказчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?