«Існуюць рэгіёны і краіны, дзе шлях да дэмакратыі яшчэ не пройдзены да канца. Сітуацыя ў Беларусі ілюструе гэта ў поўнай ступені», — заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт 6 снежня на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільні.

«Вельмі непакояць навіны, якія мы пастаянна атрымліваем з Беларусі, — зазначыў ён. — Існуе пастаяннае парушэнне правоў і асноўных свабод чалавека ў Беларусі».

Більт нагадаў, што Швецыя была адной з тых краін, хто ініцыяваў прымяненне «Маскоўскага механізма» ў дачыненні да Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе.

«Мы таксама неаднаразова заклікалі да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных, уключаючы і нядаўна асуджанага праваабаронцу Алеся Бяляцкага», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?