З друку выйшаў 11‑ы нумар часопісу «Калосьсе». Гэтым разам часопіс прысьвечаны прыгодніцкай літаратуры.

Адкрывае нумар аповесьць гомельскага пісьменьніка Сяргея Балахонава «Сьнег капітана Мантгомэры». Друкуецца дэтэктыў Алеся Аркуша «Залаты тэстамэнт Рагвалода», Вінцэсь Мудроў піша пра прыгоды за савецкім часам, Юнэля Сальнікава спрабуе асэнсаваць ролю прыгодніцкага жанру ў сучаснай беларускай літаратуры, на гэтую ж тэму гутарка зь пісьменьнікам Юр’ем Станкевічам.

Сярод іншых матэрыялаў нумару: пераклады Васіля Сёмухі з Паўля Флемінга, вершы Андруся Храпавіцкага, проза Альгерда Бахарэвіча.

Ці будзе наступны, 12‑ты нумар «Калосься» з фатаздымкамі аголеных паэтак?

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?