Жанчына разгарнула расцяжку, намаляваную яе дзецьмі, і пад гэтай расцяжкай панесла ў Адміністрацыю прэзідэнта свой зварот. Праваабаронца Гацура адзначыла, што яна шматдзетная маці: у яе трое дзяцей, і цяпер яна цяжарная чацвёрты раз. У сваім звароце яна напісала, што не хоча, каб у яе краіне забівалі людзей. У каментары журналістам Гацура сказала, што не верыць у магчымасць звярнуцца да прэзідэнта праз нейкія інстанцыі. Таму яна і звярнулася непасрэдна праз Адміністрацыю.

Пры паходзе да Адміністрацыі сям'ю Гацуры і журналістаў, якія суправаджалі іх, міліцыя не спыняла. Падаць зварот, праўда, не ўдалося. У жанчыны пры сабе не аказалася дакументаў. Гацура вырашыла ўсё ж скарыстацца паслугамі пошты, каб данесці свае ідэі кіраўніку дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?