Новы графік руху пасажырскіх цягнікоў ўводзіцца на дарогах Еўропы з 11 снежня.
Новым графікам прадугледжана курсіраванне па Беларускай чыгунцы цягніка № 23/24 Масква — Парыж. Разам з тым, адмяняецца курсіраванне цягніка № 13/14 Масква — Берлін, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.
Узімку цягнік № 23/24 Масква — Парыж будзе курсіраваць 3 разы на тыдзень (з Мінска ён будзе адпраўляцца ў панядзелак, чацвер і нядзелю), у летні перыяд — 5 раз у тыдзень (з Мінска адпраўленне — панядзелак, аўторак, чацвер, субота і нядзеля).
Так, 12 снежня з Мінска цягнік адправіцца ў 16:30, а ў Парыж прыбудзе на наступны дзень у 20:31 (шлях у дарозе складзе — 30 гадзін з улікам перамены гадзінных паясоў).
Цягнік ідзе празБрэст-Беларускі , Варшаву, Познань, Берлін, Гановер,Франкфурт-на-Майне . Прыбудзе ў сталіцу Францыі на Усходні вакзал.
Пакуль сайт Белчыгункі дае цану на месца ў мяккім вагоне — 3 млн 237 тыс. рублёў.
Злётаць з Мінска ў Парыж 13 снежня каштуе ад 174 еўра (абмежаваны эканом), што амаль удвая танней, чым у мяккім вагоне.