Канструкцыя саслізнула на дарогу, пашкодзіла пры гэтым легкавы аўтамабіль, які рухаўся насустрэч.

Аварыя здарылася сёння, а 8.40 пры з’ездзе з Мінскай акружной на Партызанскі праспект. З МАЗа, гружанага жалезабетоннымі плітамі, на праезную частку ўпала одна пліта. У аварыі ніхто не пацярпеў. «Опель» толькі трохі зачапіла. Можна сказаць, што кіроўца нарадзіўся ў кашулі.

«Прычынай здарэння стала тое, што груз не быў замацаваны належным чынам», — заявілі ў ДАІ. Цяпер высвятляецца, ці перавышаў кіроўца дапушчальную хуткасць руху і чаму ён не пераканаўся ў надзейнасці мацавання грузу, паведамілі ў аддзеле Дзяржаўтаінспекцыі Заводскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?