Усяго патроху3

Беларускія палярнікі адправіліся ў Антарктыду

6 снежня стартавала чарговая беларуская палярная экспедыцыя.

Як паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў (РЦПД) Уладзімір Філімонаў, сёння беларускія палярнікі вылецелі з Мінска ў Кейптаўн праз Абу-Дабі.

Сёлета з улікам эканамічнай сітуацыі ў Антарктыду накіравалі толькі двух беларусаў
 — кіраўніка экспедыцыі намесніка начальніка РЦПД Аляксея Гайдашова і супрацоўніка Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Віктара Дзёміна. Яны будуць працаваць у складзе 57-й расійскай антарктычнай экспедыцыі.

7 снежня беларускія палярнікі далучацца да расійскіх калегаў на судне «Акадэмік Фёдараў», а 10-га «Акадэмік Фёдараў» накіруецца з Кейптаўна ў Антарктыду. Прыбыццё палярнікаў на расійскую станцыю «Маладзёжная» чакаецца 18 снежня.

Беларускім палярнікам неабходна выканаць комплекс навуковых даследаванняў, а таксама інжынерна-тэхнічных і лагістычных мерапрыемстваў. Гайдашоў будзе праводзіць біялагічныя, геалагічныя, геафізічныя і шэраг іншых даследаванняў, Дзёмін — азонаметрычныя, а таксама даследаванні аэразольнага і газавага складу атмасферы з пункту гледжання ўплыву на глабальныя змены клімату.

Як паведаміў незадоўга да ад’езду ў экспедыцыю Гайдашоў, даследаванні складу атмасферы з’яўляюцца асабліва цікавымі: расіяне такіх не праводзілі. Антарктыда, адзначыў ён, з’яўляецца ідэальным палігонам для вывучэння празрыстасці атмасферы і ўтрымання ў ёй завіслых часцінак — гэта самы чысты мацярык, на якім мінімізаваныя антрапагенныя ўздзеянні. Любое вывяржэнне вулкана, глабальны перанос прамысловых выкідаў будуць добра прасочвацца на лядовым мацерыку, што дазволіць зрабіць заключэнне пра іх уплыў на клімат.

З трох з паловай месяцаў у Антарктыдзе два з паловай беларускія палярнікі будуць працаваць аўтаномна ў палявым лагеры каля базы «Гара Вячэрняя». Яны зоймуцца перакансервацыяй і абслугоўваннем абсталявання ў гэтым палявым лагеры. Беларусы таксама возьмуць удзел у абсталяванні трасы, якая звяжа «Гару Вячэрнюю» са станцыяй «Маладзёжная». Акрамя таго, абодва палярнікі возьмуць удзел у падрыхтоўцы ўзлётна-пасадачнай паласы каля расійскай станцыі «Маладзёжная».

Вяртанне палярнікаў на радзіму чакаецца ў канцы мая.

Каментары3

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Усе навіны →
Усе навіны

«Не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці». Узламана перапіска супрацоўнікаў расійскай разведкі1

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца15

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў1

З 1 ліпеня павінны былі знізіць цэны на стаматалогію. Што ў выніку?1

У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА1

Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА2

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску1

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны6

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Галоўнае
Усе навіны →