Ярмусик Э.С. Католический Костел в Беларуси в 1945–1990 годах. Гродно: ГрГУ, 2006. – 568 с.

Упершыню за постсавецкі час зьявілася манаграфія, якая прэтэндуе на поўнае дасьледаваньне становішча Каталіцкага Касьцёлу і жыцьця каталікоў за савецкім часам. Папярэднія працы тычыліся толькі адзінкавых фактаў або фэномэнаў існаваньня Касьцёлу ў БССР. Трэба падкрэсьліць, што раней аўтар ужо выдаў манаграфію, прысьвечаную лёсу Каталіцкага Касьцёлу падчас Другое сусьветнае вайны, таму разгляданую кнігу выпадае лічыць працягам вывучэньня гісторыі Касьцёлу на тэрыторыі Беларусі.

* * *

З прынцыпам пабудовы касьцельных дачыненьняў у парафіі, паводле якога галавою парафіі ёсьць сьвятар, камуністычныя ўлады пачалі змагацца амаль ад пачатку свайго панаваньня – з 1918 г. Рэалізацыю плянаў савецкіх уладаў у зьнішчэньні гэтага прынцыпу на тэрыторыях, якія не пасьпелі зазнаць да вайны шалёнага і мэтадычнага змаганьня з касьцельнымі структурамі, можна добра прасачыць у разгляданай кнізе. Фактычна, усю ўладу ў парафіі мела так званая дваццатка. А ксёндз быў наёмным работнікам, які задавальняў рэлігійныя патрэбы грамады. Дваццатка рэпрэзэнтавала каталіцкую грамаду ў органах улады і адказвала за маёмасьць грамады (натуральна, маёмасьць лічылася дзяржаўнай уласнасьцю). Такім парадкам, Касьцёл ператвараўся ў паасобныя грамады, расьцярушаныя на тэрыторыі былых дыяцэзіяў. У парафіях, паводле задумы атэістычных уладаў, рэй павінны былі весьці не адпаведна рэлігійна падрыхтаваныя сьвятары, але група вернікаў, што мела за мэту ўплыў на дзейнасьць грамады і сьвятара і дэканструкцыю ўсялякага структураваньня касьцёлу.

Улада не задавольвалася і гэтым. Кожны выпадак традыцыйнай і больш‑менш нефармальнай арганізацыі вернікаў уважаўся за небясьпечны для канфэсійнае палітыкі савецкіх уладаў...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?