Недабудаванымузей-сядзібу беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна прададуць з аўкцыёна. Пачатковы кошт — 35 000 рублёў.
Сапраўдная сядзіба Буйніцкага ў Палівачах не захавалася. Была занядбаная і магіла «бацькі беларускага тэатра», якая таксама знаходзілася ў гэтай вёсцы. Аднак Уладзімір Караткевіч разам з Уладзімірам Няфёдам адшукалі яе і ў 1975 годзе перанеслі ў Празарокі, дзе тады ж адкрылі помнік.
Насупраць гэтага помніка ў 1994 годзе пачалі ўзводзіць будынак
Прадаць незавершаны будынак спрабавалі яшчэ ў 2009 годзе, таксама за адну базавую велічыню (35 000 рублёў), аднак пакупнікоў не знайшлося. Цяпер прынятае рашэнне разабраць спаруду, калі
Аўкцыён адбудзецца 16 снежня ў Віцебскуў будынку «Віцебскаблмаёмасці». Новы ўладальнік будынка, калі такі знойдзецца, павінен будзе адкрыць на тэрыторыі аб’екта экспазіцыю, прысвечаную Ігнату Буйніцкаму, і стварыць новыя працоўныя месцы. Таксама ён не зможа прадаць свой набытак да выканання гэтых умоў
У 2011 годзе споўнілася 150 гадоў з дня народзінаў Ігната Буйніцкага.
