1 студзеня тарыфы на цеплавую і электраэнэргію павялічыліся на 12 і 20% адпаведна. У цэлым павелічэньне тарыфаў адбылося ў межах пяці даляраў. Далейшы рост будзе залежаць «ад вынікаў ацяпляльнага сэзону».

Як заявіў 9 лютага ў Менску першы намесьнік міністра жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Генадзь Ляпуноў, у 2007 годзе плянуецца захаваць кампэнсацыю насельніцтвам затратаў на паслугі ЖКГ на ўзроўні мінулага году – 40,6%. Пры гэтым ён зазначыў, што праграмай разьвіцьця ЖКГ да 2010 году вызначана давесьці кампэнсацыю да 60%.

Паводле Ляпунова, у зімні сэзон за сярэднестатыстычную аднапакаёўку, у якой жывуць два чалавекі, квартплата складзе 81 415 рублёў, у летні — 49 771 рубель, за двухпакаёўку з трыма жыхарамі: 122 122 і 74 476, за трохпакаёўку з чатырма жыхарамі: 170 024 і 101 701 рублёў адпаведна.

На думку чыноўніка, у найбліжэйшы час трэба «зрабіць насельніцтва саюзьнікам і саўдзельнікам дзейнасьці ЖКГ». Таму будуць разьвівацца розныя формы самакіраваньня, хаця «заканадаўчай базы для гэтага няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?