«Ірландская мова — гэта не сэксі»,—
Усе афіцыйныя надпісы ў Дубліне, у тым ліку на гэтым турыстычным указальніку, прадубляваныя па-ірландску.
Школа, у якой дзеці вучацца выключна па-ірландску.
«Гэта шляхетна — мець уласную мову, — кажа Дэклан. — Таму і жудасна, што такая сітуацыя склалася з гэльскай. Але размаўляць
Вось танчыць ірландскія танцы — гэта сэксуальна. А гаварыць па-ірландску- не».
Але моўныя пытанні паўсталі ў гэтай былой ангельскай калоніі не ўчора. Ужо з канца XVII стагоддзя ірландцы мелі вялікія праблемы з мовай: брытанцы не дазвалялі ім кіраваць сваёй краінай, а тым больш выкарыстоўваць нацыянальную мову ў афіцыйных зносінах і адукацыі.
«Калі ты хацеў атрымаць адукацыю, то мусіў размаўляць— кажа Дэклан. І цяпер, дарэчы, тое ж самае: калі хочаш зарабіць хоць крыху грошай, ты мусіш ведаць ангельскую. Ніякіх кантрактаў на ірландскай».па-ангельску , калі хацеў мець добрую працу — тваёй мовай мусіла быць усё тая ж ангельская,
Сапраўды, энцыклапедыя кажа, што доўгія стагоддзі Ірландыя знаходзілася пад акупацыяй Англіі. Нашмат большы час, дарэчы, чым Беларусь — пад расійскай акупацыяй. Хоць пісьменнасць была ў кельтаў здаўна (цяперашнія ірландцы лічаць сябе спадкаемцамі гэтых колісь магутных плямёнаў), але першая друкаваная кніга
Мова эліты ці правінцыі?
Прафесар эканомікі з універсітэта Ольстэра Вані Боруг кажа, што
цяпер валоданне ірландскай у Ірландыі — гэта прыкмета, паводле якой чалавека можна аднесці да эліты. Таксама, як і слуханне класічнай музыкі альбо веданне Шэкспіра.
«Нават калі ўлічваць толькі
Даследаванне, якое ён з калегамі апублікаваў год таму, руйнуе даўні міф пра тое, што ірландская — гэта мова бедных жыхароў аддаленых вёсак. Сапраўды, рэгіёны, дзе людзі дагэтуль карыстаюцца ірландскай штодзень, захаваліся. Але знаходзяцца яны далёка ад сталіцы на атлантычным узбярэжжы. Паводле вынікаў апошняга перапісу,
з6-мільённага насельніцтва выспы прыкладна 72 тысячы выкарыстоўваюць гэльскую як мову штодзённага ўжытку. І толькі каля 1,5 млн валодаюць гэтай мовай на добрым узроўні, а 4 мільёны ірландцаў могуць сказаць на гэльскай літаральна некалькі словаў.
Але ольстэрскі прафесар даволі аптымістычна глядзіць на сітуацыю. Паводле яго даследавання, з тых, хто займае найлепшыя пасады ў краіне, 42% лёгка могуць размаўляць
Элітнай мовай, але з іншым адценнем «элітнасці» лічыць ірландскую і Дэклан:
«Існуе пэўны снабізм вакол ірландскай: калі ты робіш памылкі ў ёй ці вымаўляеш няправільна словы, то цябе могуць абвінаваціць у тым, што ты зусім не валодаеш гэльскай, — тут мужчына прыгадвае выпадак са свайго ўласнага школьнага вопыту. — Мой школьны настаўнік гэльскай быў з тых ірландцаў, што з дзяцінства штодня карысталіся менавіта гэтай мовай. І ён часта агрэсіўна дакараў мяне за маўленчыя памылкі:
„Чаму ты адкрываеш рот, калі не можаш нармальна размаўляцьпа-гэльску ?“ — чуў я ад яго ўвесь час, калі рабіў чарговую памылку ў вымаўленні. Гэты чалавек адбіў у мяне ўсялякае жаданне размаўляцьпа-ірландску на доўгія гады.
„Ты не добры ірландзец, калі не здольны размаўляць
Стаў прэзідэнтам? Вучы мову!
«Майкл Дзі Хігінс набраў 701 101 голас», — за трыбунай з выявай залатой арфы — герба Ірландыі — прыгожая кіраўніца ірландскага цэнтрвыбаркаму
Але як толькі абвяшчэнне вынікаў пераходзіць на ангельскую, усё становіцца на свае месцы:прыхільнікі кандыдатаў пляскаюць кожнай лічбе свайго фаварыта, а рэпарцёры занатоўваюць іх.
У вуснах беларускага прэзідэнта нацыянальная мова — мова нянавісці, абразы тых, хто думае інакш. У вуснах афіцыйных ірландскіх асобаў гэльская мова — справа звычайная, але гэткая ж нежывая, як і мова школьных падручнікаў на ўроках гэльскай, якія там абавязковыя. Новаабраны прэзідэнт,
Перадвыбарчая кампанія, як, здаецца, і ўсё ірландскае жыццё, праходзіла амаль выключна на ангельскай. Аднак адны дэбаты вырашана было арганізаваць
Тамтэйшы нацыяналізм амаль не асацыюецца з нейкім асабліва пяшчотным стаўленнем да мовы.
«На вуліцы лягчэй пачуць кітайскую, чым ірландскую»
Заходзім у будынак школы ў Корку на поўдні Ірландыі, якую ён калісьці наведваў. Сёння дзень выбараў, і цяпер у гэтай школе месціцца выбарчы ўчастак. Пра гэта сведчыць шыльда, на якой ангельскамоўнае «Polling Station» абавязкова прадубляванае ірландскім «Stáisiún vótála». Тое ж самае і з усімі вуліцамі ў гарадах, афіцыйнай інфармацыяй, вітаннямі ў аэрапорце нарэшце.
Ірландская разам з ангельскай мае статус дзяржаўнай, але ірландская — усё ж «першая афіцыйная».Да гэтага шыльдавага дзвюхмоўя не адразу прызвычайваешся, але з часам перастаеш заўважаць іншы шрыфт незнаёмых ірландскамоўных надпісаў на будынках.
Дэклан заходзіць у сваю школу са змяшанымі пачуццямі: тут яго навучылі ірландскай («Мой дзядуля нарадзіўся ў 1900 годзе, і ніхто з яго сям’і не размаўляў
«Мой бацька і маці выраслі ў горадзе, і яны былі часткаю гарадской
«І яны не здолелі навучыць мяне ірландскай за 14 гадоў. Можа быць, я надта лянівы, каб вучыць гэту мову. Але мая гэльская цяпер выпраўляецца, бо я мушу дапамагаць з ёй дзецям у хатніх заданнях». Дзеці Дэклана ходзяць у ангельскамоўную школу, дзе
«Неяк аднаму з кандыдатаў у прэзідэнты ў час сустрэчы ў маім універсітэце задалі пытанне
Наталля,
«На пытанне, чаму ж не— кажа Наталля. Ірландцы імкнуцца давесці, што «акупанты» — так дагэтуль называюць тут брытанцаў — не адразу «пазбавілі» іх мовы. Спатрэбіліся стагоддзі: яшчэ ў пачатку ХХ ст. за вымаўленне ірландскага (і беларускага!) ‘г’ у ангельскіх словах можна было атрымаць штраф. Але фрыкатыўнае ‘г’ можна пачуць з вуснаў ірландцаў дагэтуль.па-ірландску , пара ганарліва заявіла, што, маўляў, брытанцы скралі ў іх мову»,
«Больш верагодна, што вы пачуеце кітайскую мову ў цэнтры Дубліна, чым ірландскую», — мы з Дэкланам стаім у цэнтры сталіцы Ірландыі. Я аглядаюся навокал, і бачу сярод мінакоў амаль адных тыповых ірландцаў: прадстаўнікоў іншых расаў тут, параўнальна з іншымі еўрапейскімі сталіцамі, няшмат. Але тое не надта павялічвае мае шанцы ўсё ж пачуць ірландскую — калі яшчэ не памерлую, то амаль страчаную яе народам мову.



