«Гэта сапраўдная ручная праца. — кажа намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.- Разам з энтузіястамі Юрасём і Святланай Гецэвічамі мы стварылі поўны пераклад».
Кніга гатовая. Яна прайшла экспертызу ў Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі Навук. У панядзелак энтузіясты панясуць яе ў Цэнтр прававой інфармацыі на праверку. Пасля ТБМ зможа выдаць яе. Разам з правіламі створаны і канспект для падрыхтоўкі да здачы іспыту на правы кіроўцы.
У той жа час дзяржаўны Цэнтр прававой інфармацыі таксама стварае беларускамоўную версію Правілаў, таксама неафіцыйную. Каб зацвердзіць такі дакумент афіцыйна трэба спецыяльны ўказ кіраўніка краіны.
З розначытаннямі адных і тых жа тэрмінаў сутыкнуліся і ў ТБМ падчас лінгвістычнай экспертызы. Калі паглядзець на праўкі, то складаецца ўражанне, што некаторыя тэрміны эксперты Акадэміі Навук рэкамендавалі змяніць на бліжэйшыя да расійскага варыянту.
Напрыклад, «аўтацягнік» — на «аўтапоезд», «паганятага скаціны» — на «паганятага жывёлы», «жвіровы» — на «гравійны», «брук» на «брусчатку» і «пас» — на «рэмень». Таксама паводле расійскіх аналагаў было прапанавана словы кшталту
Які з варыянтаў Правілаў — дзяржаўны ці





