Польшча вырашыла спыніць свой удзел у праекце Вісагінскай атамнай электрастанцыі, ініцыятарам якога выступіла Літва, пра гэта 9 снежня паведаміла энергетычная кампанія PGE.
«З улікам умоваў, якія падаліся нам непрымальнымі, з улікам іншых важных для нашай групы праектаў, мы вырашылі замарозіць свой удзел у гэтай праграме перад тым як прыняць фармальныя абавязацельствы», — сказаў СМІ кіраўнік PGE Томаш Задрога.
У паведамленні PGE сказана, што кампанія спыніла і перамовы з расійскай энергетычнай групай Inter Rao аб магчымасці купляць электраэнергію ў Калінінградскай вобласці.
Цяпер Польшча вырашыла сама будаваць АЭС, якая павінна з’явіцца да 2020 года. Вызначаныя тры патэнцыйныя месцы — Жарновец (Zarnowiec), Хочава (Choczewo) і Гаскі (Gaski). На сёння ў Польшчы няма ніводнай АЭС.
Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчы мела намер пабудаваць АЭС да 2020 года. Магчымым стратэгічным інвестарам выбралі