Беларускіх праваабаронцаў, які прынеслі ў адміністрацыю прэзыдэнта 5 скрыняў з подпісамі грамадзянаў болей як 30 краін за адмену ў Беларусі смяротнай кары, супрацоўнікі прыёмнай адправілі на пошту.

Старшыня БХК Алег Гулак сказаў: «Кіраўнік прыёмнай спачатку адмовіўся прымаць подпісы ад імя праваабарончых арганізацыяў, сказаў аформіць перадачу ад імя прыватных асобаў. Але потым і гэтак прымаць адмовіўся, сказаў, каб дасылалі па пошце. Мы мусілі аднесці 10 скрыняў на пошту і даслаць на адрас адміністрацыі як пасылкі. Але не бачу сэнсу ў такіх дзеяннях супрацоўнікаў адміністрацыі: калі подпісы ўсё роўна туды патрапяць, то навошта праз пошту, калі мы самі прынеслі? Іншая рэч, ці патрапяць?»

Ахоўнікі адміністрацыі праверылі дакументы ў журналістаў і забаранілі рабіць здымкі і відэа, на якіх бы аказаўся будынак адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?